Паэтычна-музычная сустрэча “Груша над абрывам”

    8 красавіка ў ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы” ў аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту у рамках клуба аўтарскай песні “Сустрэча” адбылася паэтычна-музычная сустрэча “Груша над абрывам” з баранавіцкай паэткай Таццянай Мікалаеўнай Яцук.
“Груша над абрывам”- так называецца першы зборнік вершаў Таццяны Яцук, у які ўвайшлі лірічныя і шчырыя радкі пра родны край, пра блізкіх і дарагіх ёй людзей, пра тое, што паэтка найбольш ведае і што яе хвалюе, радуе, трывожыць. Зборнік выйшау пасля 2017 года.
    На сённяшні дзень Таццяна Мікалаеўна – аўтар 9 зборнікаў паэзіі і дзвюх дзіцячых кніг, на яе словы напісана больш за 20 песень.
    Таццяна Мікалаеўна з'яўляецца членам Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніком літаратурнага аб'яднання “Купальскія зоры”.
    Падчас паэтычна-музычнай сустрэчы Таццяна Мікалаеўна паведаміла падрабязнасці аб сваёй літаратурнай дзейнасці, прачытала самыя яркія і цікавыя свае вершы, падзялілася філасофіяй сваёй творчасці. Галоўны герой яе вершаў змагаецца за дабрыню - пачуццё, якое не толькі ўзвялічвае чалавека, але і робіць яго чалавекам. Дабрыня ў паэткі выражае клопат сучаснага чалавека, адносіны да людзей, да сваёй зямлі, да сяброў і сваякоў, да гістарычных мясцін Бацькаўшчыны.
    У сустрэчы прымалі ўдзел выканаўцы горада Баранавічы, якія шматразова выступалі на сцэнах нашага горада з песнямі на словы Таццяны Яцук: Галіна Бабонава, Ірына Мезенцава, Рэгіна Скіпар.
    Паэтычна-музычная сустрэча атрымалася вельмі насычанай, выклікала ў гасцей яркія станоўчыя эмоцыі, і па заканчэнні мерапрыемства, госці выказалі Таццяне Мікалаеўне асобую падзяку.
    Плёну ў творчасці Вам, паважаная Таццяна Мікалаеўна, новых Вам твораў. І няхай яны ляцяць над роднай краінай, абуджаючы ў людскіх сэрцах дабрыню, шчырасць, светлую любоў да нашай блакітнавокай Беларусі, да яе людзей, натхняюць на патрэбныя справы, вучаць моладзь цаніць і берагчы нашу гісторыю, сучаснае, памнажаюць набыткі роднай краіны.

Фотогалерея

Друкаваць