• ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ: 8 (0163) 66-97-80
    Рэжым працы:
    Панядзелак-пятніца з 8:00 да 17:00
    Абедзенны перапынак з 13:00 да 14:00
    З 13:00 да 14:00 і з 17:00 да 18:00 прыём вядзе дзяжурны спецыяліст.
    выхадны:
    субота нядзеля
    Так-жа можна звярнуцца на агульнанацыянальную гарачую лінію для пацярпелых ад хатняга гвалту: 8-801-100-8-801

    Чытаць далей...

  • Адрас: 225409,  г. Баранавічы, вул. Ленiна,12-49

    Друкаваць

    Чытаць далей...

“Корнеўскія чытанні” ў памяць паэта Алеся Корнева

     У цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая   ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца” пры аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Баранавічы» прайшлі “Корнеўскія чытанні” у дзень нараджэння творцы. Ініцыятарам штогадовых сустрэч выступіла Раіса Раманчук – кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, сябра літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры” пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая.
     Ёсць людзі, якія “свецяцца”, якія саграваюць сваім цяплом усіх, хто іх акружае. Такім застаўся ў памяці землякоў баранавіцкі паэт Алесь Корнеў.
Падчас сустрэчы прагучала шмат шчырых слоў у адрас Алеся Касьянавіча. Прысутныя ўспомнілі жыццёвы і творчы шлях паэта. Ён быў няпростым: ваеннае дзяцінства, школьныя гады, навучанне ў медыцынскім інстытуце, праца на працягу 33 гадоў у скурна-венералагічным дыспансеры. Пасля выхаду на пенсію ён натхнёна займаўся лясной скульптурай і мастацтвам, але найбольш праявіў сябе ў літаратурнай творчасці. І гэта не засталося незаўважаным: Алесь Корнеў адзначаны Брэсцкай абласной літаратурнай “Мядовай прэміяй” (2009) і абласной літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка (2011). З-пад пяра Алеся Касьянавіча выйшлі 32 зборнікі, у якіх ён з пяшчотай адклікаўся аб жанчыне, Радзіме, роднай мове і прыродзе. Нягледзячы на цяжкасці, творца ішоў па жыцці з аптымізмам і гумарам.
     Слайд-фільм, падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі, дазволіў удзельнікам сустрэчы яшчэ раз пагартаць старонкі “жыццёвага фотаальбома” Алеся Касьянавіча, “пачуць і ўбачыць” вершы ў яго выкананні.
     Успомніць таленавітага паэта і сціплага чалавека прыйшлі блізкія і родныя, сябры, баранавіцкія творцы. Вечар быў напоўнены паэзіяй і музыкай.  

Фотогалерея

ДрукавацьE-mail

Joomla веб-мастер