У ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г.Баранавічы» у аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту ў рамках клуба аўтарскай песні «Встреча», напярэдадні Дня Перамогі, адбылася паэтычна-музычная сустрэча «Хай заўжды будзе мірнае неба і ў душах шчыруе вясна» з баранавіцкай паэткай Раісай Міхайлаўнай Раманчук. Бацька паэткi ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Вялiкай Айчыннай вайны ПЕРШАЙ СТУПЕНI.
На хутары, дзе яна нарадзiлася, у гады вайны, стаяў партызанскi атрад. Дзядуля Максiм шмат распавядаў унучцы пра тыя страшныя часы, таму i твораў на ваенную тэматыку ў творцы нямала .
Дзень Перамогі – свята, якое аб'ядноўвае ўсіх – і моладзь, і старэйшых. Самае галоўнае, што мы можам зрабіць для салдат – памятаць і шанаваць іх подзвіг. Нягледзячы на часовую адлегласць паміж тымі далёкімі падзеямі, цікавасць да тэмы вайны заўжды ўзрастае; цяперашняе пакаленне не застаецца абыякавым да мужнасці і подзвігаў савецкіх салдат. У памяці ёсць свае памочнікі – гэта кнігі, якія захоўваюць у сабе неверагодныя гісторыі аб подзвіге савецкага народа ў годы Вялікай Айчынай вайны. Вялікую ролю ў праўдзівасці апісання падзей ваенных гадоў адыграла слова пісьменнікаў і паэтаў, трапнае, якое ўзвышае, накіроўвае-натхняе.
Раіса Раманчук – кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» пры тэрытарыяльным центры сацыяльнага абслугоування насельнiцтва , член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, сябра клуба «Купальскiя зоры» пры центральнай бiблiятэцы iмя Валянцiна Таўлая. У беларускай чытанцы для трэцяга класа (40 старонка) змешчаны яе верш:
Крынiчкаю лагоднай няхай цячэ гамонка,
Няхай шчыруе мова над любаю старонкай!
Няхай на роднай мове ўсе людзi размаўляюць:
РАДЗIМУ. МОВУ. МАЦI
Нiяк не раздзяляюць.
Друкуецца з 1972 года ў мясцовай i рэспублiканскай прэсе. Сааўтар шматлiкiх альманахаў i калектыўных зборнiкаў паэзii i прозы. На сённяшні дзень Раіса Міхайлаўна – аўтар пяцi зборнікаў паэзіі i прозы, дзвюх дзіцячых кніжачак (для самых маленькiх), на яе словы напісана 12 песень. У рамках літаратурна-музычнай гасцёўна «Крыніца» праводзіць сустрэчы з вучнямі школ, студэнтамi, працаунiкамi прадпрыемствау горада Баранавічы і Баранавіцкага района, прысвечаныя Году гістарычнай памяці з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, дапамагае малодшаму пакаленню дакрануцца да светаадчуванняў дзядоў і бацькоў і лепш зразумець глыбокі духоўны ўнутраны свет людзей, якія, як кажуць, «бачылі жыццё», знаёміць вучняў з сваёй творчасцю і аўтараў г. Баранавічы.
На сустрэчы ўдзельнiчаў госць —Ігар Канстанцінавіч Хлабукін – член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў, павіншаваў прысутных з Днем Перамогі: “Примите самые теплые и искренние поздравления с великим праздником – 77-летием Победы в Великой Отечественной войне! Этот праздник стал символом мужества и героизма нашего народа, его несгибаемой стойкости и несокрушимости духа! Бережное отношение старшего поколения к судьбе своей Родины должно стать для всех ярким примером патриотизма и силы народной веры!» і пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця, невычэрпнай энергіі і мірнага неба над галавой.
У сустрэчы прымалі ўдзел вядомыя аўтары і выканаўцы горада Баранавічы, якія шматразова выступалі на сцэнах нашага горада з песнямі на словы Раісы Раманчук: Галіна Бабонава, Ірына Мезенцава,, Рэгіна Скіпар, Вольга Барбус, Іна Цымбалава, а таксама не абдзялiлi ўвагай творцу: Антанiна Сасiм, Анатоль Хвайнiцкi, Марыя Фiлiпава, Тамара Стэцко, Валянцiна Казак, Аляксандра Шынкарэнка, Людміла Шувалава і другія. Паэтычна-музычная сустрэча атрымалася душэўнай і адкрытай, літаратурныя радкі Раісы Міхайлаўны нібыта запаўнялі атмасферай і жывымі эмоціямі зал. Госці і сябры Раісе Раманчук выказалі падзяку за яе шматгадовы творчы шлях.
Наша перамога не згасае ніколі... Ўсё менш застаецца сярод нас ветэранаў. Многія сышлі. І нам трэба акружыць пяшчотай тых, хто яшчэ з намі. Задача нашага пакалення – зберагчы памяць аб подзвігах герояў і перадаць наступным пакаленням. Ведаючы сумныя старонкі нашай гісторыі, не дапусціць паўтарэння вайны.
Фотогалерея