Проведение субботников — добрая традиция
Спецыялісты ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы" сумесна з Баранавіцкай гарадской арганізацыяй РГА "Беларускі саюз жанчын" у Год гістарычнай памяці, які праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды аба ўсіх перыядах жыцця беларускага народа, з мэтай фарміравання аб'ектыўных адносін нашага грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа, беларускай дзяржаўнасці наведалі пастаноўку ДУ “Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі”, якая адбылася ў УА "Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт".
“...Пачуўся роў сірэны… аўтаматная чарга, сабакі…
Няўжо атрымалася? Няўжо сапраўды Іван і Джулія змаглі вырвацца з фашысцкага пекла сярод Альпаў? Але што далей? Холад, крыху хлеба на дваіх. Смерць? Не! Варта бегчы, толькі бегчы, каб выжыць, галоўнае – выжыць, каб быць шчаслівымі,” - спектакль “Альпійская балада” паводле аднайменнай аповесці класіка беларускай літаратуры Васіля Быкава – гэта далікатна-кранальная гісторыя кахання, захавання міласэрнасці і чалавечага гонару ў жудасных і бесчалавечных абставінах. А таксама гэта разважанні аб тым, чаму людзі цкуюць, знішчаюць і гвалтуюць адзін аднаго.